Беларусы ведаюць, што рабіць, калі рэжым ляснецца


Каб рэформы пайшлі на карысць краіне, іх маюць рабіць адукаваныя людзі. Менавіта гэткіх спецыялістаў рыхтуе Беларускі вольны ўніверсітэт (БВУ). Што гэта за ўстанова, распавяла нашая беларускамоўная госця.

Алеся Мерынава – прадстаўніца БВУ. Яшчэ нядаўна яна ўспрымала беларускую мову як пакаранне і непатрэбны цяжар, бо так навучылі яе ў школе. Дарэчы, яна скончыла школу ў Астрашыцкім Гарадку. Калі б Мікалай Лукашэнка быў крышку старэйшы і пайшоў вучыцца на пару гадоў раней, яны з Алесяю маглі сустрэцца ў школьных калідорах.

Сёння Алеся не ўяўляе сябе без беларускае мовы. Яна нават стварыла літаратурны клуб, каб абмяркоўваць там кнігі беларускіх аўтараў. Першым разгледзелі раман «Мова» Віктара Марціновіча. Наступны твор – «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец.

Алеся распавяла, як адчула патрэбу перайсці на беларускую мову, навошта стварыла беларускамоўны кніжны клуб, і патлумачыла, чаму не варта баяцца рэформаў, якія пераўтвораць Беларусь у сучасную дэмакратычную дзяржаву.

У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч патлумачыць, што ёсць дзве трасянкі. З адною трэба змагацца, а другую, наадварот, падтрымліваць.

Не маем дачынення = не маем адносінаў

Выхоўвацца = расці

Пачатковая (школа) = з 1 па 4 клас

Рэчаіснасць = рэальнасць

Панавала = была ў большасці

Распавесці = расказаць

Узгадваць = успамінаць

Акурат = якраз

Кепска = дрэнна, блага

Дзеля пакарання – рус. в качестве наказания

Іспыт = экзамен

Стаўленне = адносіны

Пераканаць = упэўніць

Асяроддзе = акружэнне, атачэнне

Кранальна – рус. трогательно

Упэўненасць – рус. уверенность

Абмяркоўваць – рус. обсуждать

Суполка = група

Ганьба – рус. позор

Насамрэч = на самай справе

Накірунак = напрамак

Асабіста = персанальна

Цалкам = поўнасцю

Веды – рус. знания

Кругагляд – рус. кругозор

Агулам = у цэлым

Не варта = не трэба

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.