Зяленскі заявіў, што версія пра знішчэнне ўкраінскага «Боінгу» ракетай пакуль не пацверджаная


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікае ЗША, Канаду і Вялікую Брытанію перадаць усе наяўныя дадзеныя, якія тычацца катастрофы ўкраінскага самалёта ў Тэгеране, у распараджэнне камісіі па расследаванні прычынаў трагедыі. Пра гэта ён заявіў на сваёй старонцы ў «Facebook».

https://www.facebook.com/zelenskiy95/posts/2433219650261730

Зяленскі падкрэсліў, што камісія па раследаванні прычынаў катастрофы самалёта «Міжнародных авіялінію Украіны» працягвае працу і ўкраінскія спецыялісты таксама маюць дачыненне да гэтага працэсу.

«Версія пра трапленне ракеты ў самалёты не выключаная, але на сённяшні дзень не пацверджаная. Улічваючы нядаўнія заявы кіраўнікоў дзяржаў у СМІ, мы заклікаем усіх міжнародных партнёраў, перш за ўсё ўрады Злучаных Штатаў, Канады і Вялікай Брытаніі – перадаць дадзеныя і доказы, звязаныя з катастрофай, у камісію расследавання прычын», – падкрэсліў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны таксама заявіў, што мае намер сёння абмеркаваць расследаванне авіякатастрофы з дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампэёў.

«Нашая мэта – высветліць бясспрэчную ісціну. Мы лічым гэта абавязкам усёй міжнароднай супольнасці перад семʼямі загінулых і памяццю ахвяраў катастрофы. Каштоўнасць чалавечага жыцця вышэй за любыя палітычныя матывы», – адзначыў Уладзімір Зяленскі.

ВІДЭА
Прэмʼер Канады: украінскі самалёт збіла іранская ракета. Відэа, як ракета трапляе ў «Боінг»
2020.01.09 23:38

8 студзеня ўкраінскі «Boeing 737» упаў побач з тэгеранскім аэрапортам. На борце самалёта рэйса PS752 Міжнародных авіялініяў Украіны былі 11 грамадзянаў Украіны (2 пасажыры і 9 чальцоў экіпажа), 63 – Канады, 82 – Ірана, 3 – Нямеччыны, 10 – Швецыі, 4 – Афганістана, 3 – Вялікай Брытаніі. Усяго на борце было 176 чалавек, усе пасажыры і чальцы экіпажу загінулі.

СМІ адразу паведамлялі, што лайнер над Тэгеранам маглі выпадкова збіць СПА Ірану, бо ў ноч катастрофы Іран атакаваў ваенныя базы ЗША ў Іраку ў якасці помсты за забойства генерала Касема Салеймані. Іранскія ўлады гэтую версію зняпраўджваюць. 9 студзеня версію аб знішчэнні самалёта ракетай, спасылаючыся на дадзеныя выведкі, падтрымалі прэм’ер-міністры Канады і Вялікай Брытаніі, а таксама ў Пентагоне.

Чытайце па тэме:

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў