Прэмʼер Канады: украінскі самалёт збіла іранская ракета. Відэа, як ракета трапляе ў «Боінг»


Ратавальнікі працуюць на месцы авіякатастрофы ўкраінскага пасажырскага самалёта Boeing 737 у раёне Паранда, на поўдні Тэгерану, Іран, 8 студзеня 2020 года. Фота Ahmad Halabisaz / Zuma Press / Forum

Прэмʼер Канады Жустэн Трудо са спасылкаю на разведвальную інфармацыю заявіў, што самалёт «Міжнародных авіялініяў Украіны», які пацярпеў катастрофу 8 студзеня, быў збіты іранскай ракетай. «Гэта магло быць ненаўмысна», – заявіў Трудо на прэс-канферэнцыі ў Атаве 9 студзеня. Словы прэмʼера Канады цытуе тэлеканал CNN.

Трюдо заклікаў да грунтоўнага расследавання прычынаў катастрофы.

«Звесткі і дадзеныя сведчаць аб тым, што гэта быў паветраны ўдар», – адзначыў Трудо, іншых падрабязнасцяў ён не распавёў.

Раней карэспандэнт CBS News Крыс Ван Клэйв паведаміў у Тўітэры, што, на думку амерыканскіх чыноўнікаў, украінскі «Боінг» збіты іранскімі сродкамі СПА. А часопіс Newsweek са спасылкаю на крыніцы ў Пентагоне, паведаміў, што самалёт «МАУ», верагодна, быў збіты ракетай, выпушчанай з распрацаванага ў Расеі зенітна-ракетнага комплексу «Тор».

У сваю чаргу выданне The New York Times апублікавала відэа, на якім, як цвердзяць журналісты, бачны момант, як ракета трапляе ў пасажырскі лятак.

8 студзеня ўкраінскі «Boeing 737» упаў побач з тэгеранскім аэрапортам. На борце самалёта рэйса PS752 Міжнародных авіялініяў Украіны былі 11 грамадзянаў Украіны (2 пасажыры і 9 чальцоў экіпажа), 63 – Канады, 82 – Ірана, 3 – Нямеччыны, 10 – Швецыі, 4 – Афганістана, 3 – Вялікай Брытаніі. Усяго на борце было 176 чалавек, усе пасажыры і чальцы экіпажу загінулі.

Чытайце па тэме:

AA belsat.eu

Стужка навінаў