Праз тры дні пасля таго, як экс-міністр культуры і дырэктар тэатру заступіўся за ўдзельнікаў пратэстаў і выказаў гонар за тое, што ён беларус, застаўся без працы.
Пра ціск з боку ўлады «купалаўцы» сёння распавялі ў сваім чарговым звароце:
«Пасля таго, як мы, купалаўцы, выказалі сваю пазіцыю і ўзнялі бела-чырвона-белы сцяг над тэатрам, на нас пачаўся ціск. Мы нагадваем. Купалаўская сям’я заўсёды разам. Нашая пазіцыя нязменная. Мы будзем бараніць кожнага сябра нашай сям’і – ад дырэктара да прыбіральшчыцы».
«Мы, беларусы, хочам людзьмі звацца», – падсумавалі працаўнікі сталічнага тэатру.
У фэйсбуку Купалаўскага тэатру напісалі, што з Латушкам датэрмінова разарвалі працоўную дамову паводле арт. 250 Працоўнага кодэксу «Разарванне працоўнай дамовы з кіраўніком арганізацыі па рашэнні ўласніка маёмасці ці ўпаўнаважанага ім органу».
ЮЦ Belsat.eu