ЗША ўвялі санкцыі супраць дзвюх расейскіх кампаніяў


ЗША абвясцілі аб увядзенні санкцыяў у дачыненні да шасці фізічных і трох юрыдычных асобаў у сувязі з іранска-расейскай схемай, якая ўключала пастаўкі мільёнаў барэляў іранскай нафты сірыйскаму ўраду і фінансаванне экстрэмісцкіх груповак «Хамас» і «Хізбула».

Паводле амерыканскіх уладаў, Расея дапамагала ажыццяўляць пастаўкі нафты з Ірану ў Сірыю, а для ўтойвання паставак і плацяжоў ужываліся розныя механізмы.

«Сёння мы прымаем меры супраць складанай схемы, якую Расея і Іран выкарыстоўвалі, каб падмацаваць рэжым сірыйскага прэзідэнта Башара Асада і атрымаць сродкі для фінансавання зламыснай дзейнасці Ірану», – цытуе «Голос Америки» заяву дзяржсакратара ЗША Стывена Мнучына.

Пад санкцыі трапілі расейская кампанія Global Vision Group і прадпрыемства «Промсырьеимпорт», а таксама першы намеснік «Промсырьеимпорта» Андрэй Дагаеў. Санкцыйныя абмежаванні ўведзеныя супраць адной іранскай кампаніі Tadbir Kish і шэрагу грамадзянаў Сірыі, Ірану і Лівану, якія былі датычныя да гэтай схемы.

Рэжым санкцыяў для MB BANK быў зменены.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары