Дзярждэпартамент ЗША паведамляе, што супраць трох расейскіх прадпрыемстваў уведзеныя санкцыі. Абмежаванні накладаюцца ў межах закона аб нераспаўсюдзе зброі масавага паражэння.
Паводле дакументу, які апублікаваны Дзярждэпартаментам ЗША, санкцыі ўводзяцца ў дачыненні да «Вайскова-прамысловай карпарацыі «Навукова-вытворчае аб’яднанне машынабудавання», «Кумертаўскага авіяцыйнага вытворчага прадпрыемстве» і «Канструктарскага бюро прыборабудавання імя Шыпунова».
У дакуменце адзначаецца, што гэтыя арганізацыі парушылі санкцыі у дачыненні да Ірану, Паўночнай Карэі і Сірыі. Менавіта гэтыя абʼяднанні пастаўлялі краінам з «чорнага спісу» зброю масавага паражэння або элементы зброі.
Абмежаванні забараняюць амерыканскім ведамствам весці перамовы з гэтымі арганізацыямі, набываць ці прадаваць тавары і тэхналогіі.
СК belsat.eu