ЗША ўвялі «пякельныя санкцыі» супраць Расеі і Пуціна


18 снежня камітэт сената ЗША па міжнародных адносінах ухваліў законапраект аб санкцыях супраць Расеі.

Законапраект, які сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм раней назваў «пякельнымі санкцыямі», прынялі 17 галасамі «за» (рэспубліканцы і дэмакраты). Пяць сенатараў былі супраць.

Дакумент прадугледжвае ўвядзенне санкцый супраць Расеі за яе ўмяшанне ў дэмакратычныя працэсы за мяжой, а таксама за «варожыя» дзеянні ў Сірыі і агрэсію супраць Украіны.

Спіс «пякельных санкцый». Скрыншот з foreign.senate.gov

Пакет санкцый уступіць у сілу, калі будзе прыняты абедзвюма палатамі Кангрэса і падпісаны прэзідэнтам ЗША Доналдам Трампам.

Санкцыі будуць накіраваныя на банкаўскі сектар, які падтрымлівае спробы Крамля «падарваць дэмакратычныя інстытуты ў іншых краінах», расейскія праекты, звязаныя з продажам звадкаванага прыроднага газу за мяжу, на кіберсектар Расеі і на асобаў, якія набліжаныя да Уладзіміра Пуціна.

Аб’ектыў
Ці страшныя Расеі санкцыі ЗША супраць банкаўскага сектару?
2019.12.11 22:55

17 снежня Сенат ЗША падтрымаў законапраект, які прадугледжвае санкцыі супраць ключавых падрадчыкаў, якія прымаюць удзел у збудаванні газаправода «Паўночны струмень-2». За дакумент прагаласавалі 86 сенатараў, 8 – супраць.

Hавiны
Еўразвяз працягнуў санкцыі супраць Расеі
2019.12.13 07:33

У пачатку снежня міністэрства фінансаў ЗША ўвялі санкцыі супраць групы расейскіх хакераў «Evil Corp» і звязаных з ёю асобаў і кампаніяў. Пад абмежаванні патрапілі 17 чалавек і сем арганізацыяў.

ЮВ/ІР belsat.eu

Стужка навінаў