ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расеі


Майкл Пампэёў. Фота - REUTERS/Erin Scott

Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампэёў заявіў, што Вашынгтон сумесна з краінамі NATO праз тыдзень абвесціць пра новыя санкцыі ў дачыненні Расеі. Паводле яго, санкцыі звязаныя з актыўнасцю Расеі на Украіне.

«Я спадзяюся, што на наступным тыдні я змагу абвясціць аб яшчэ адной серыі захадаў, якія мы прымем разам», – сказаў Пампэёў падчас слуханняў у камітэце па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў ЗША.

Пампэёў чакае, што ЗША разам з партнёрамі на NATO змогуць аб’явіць аб новых захадах у дачыненні да Расеі ў адказ на дзеянні на Украіне ўжо 3-4 красавіка, калі ў Вашынгтоне адбудзецца саміт кіраўнікоў кіраўнікоў МЗС краінаў альянсу.

Мэта санкцыяў, паводле Пампэёў, – даць адпор таму, чым Расея займаецца ў Крыме і Азоўскім моры, ва ўсім рэгіёне. Якія менавіта меры плануецца ўвесці, дзяржсакратар не ўдакладніў.

15 сакавіка ЗША, Канада і ЕЗ ужо ўвялі новыя абмежаванні супраць Расеі ў сувязі з інцыдэнтам у Керчанскай пратоцы ў лістападзе 2018 года і захопам украінскіх маракоў.

Канфлікт у Керчанскай пратоцы: што гэта было? 5 галоўных пытанняў і адказаў

ІІ belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Глядзі таксама
Каментары