ЗША павялічылі фінансаванне супраць агрэсіі Расеі


У ЗША Сенат прыняў законапраект аб абарончай палітыцы. Амерыканскія заканадаўцы павялічылі фінансаванне Еўрапейскай абарончай ініцыятывы да 734 мільёнаў долараў, паведамляе DW.com.

Законапраект, прыняты ў Сенаце ЗША, прадугледжвае ўвядзенне санкцыяў ў дачыненні да кампаніяў і ўрадаў, якія працуюць над будаўніцтвам газаправоду «Паўночная плынь – 2». Заканадаўцы ў ЗША лічаць, што газаправод павялічыць залежнасць Еўропы ад расейскіх энерганосьбітаў.

Акрамя таго, з мэтай супрацьстаяння расейскай агрэсіі ў Еўропе, дакумент гарантуе і вайсковую дапамогу Украіне ў памеры 300 мільёнаў долараў, якая ўключае ў тым ліку смяротных зброю і розныя віды ракет.

Белы дом, згодна з дакументам, абавязаны падтрымліваць Украіну ў вайсковых стасунках і забараняе адміністрацыі прэзідэнта Трампа зладзіць крокі па прызнанні анексіі Расеяй Крыму.

Hавiны
382 кангрэсмены заклікаюць Трампа ўзмацніць санкцыі супраць Расеі
2019.05.21 18:44

 

belsat.eu

Стужка навінаў