382 кангрэсмены заклікаюць Трампа ўзмацніць санкцыі супраць Расеі


Амаль 400 чальцоў Кангрэсу ЗША падпісалі ліст да прэзідэнта Доналда Трампа, у якім выказалі сваю занепакоенасць сітуацыяй у Сірыі ды заклікалі ў гэтай сувязі ўзмацніць ціск на Расею і Іран.

Hавiны
Трамп прыгразіў Ірану поўным знішчэннем
2019.05.20 09:10

Ліст падпісалі 79 сенатараў і 303 члены Палаты прадстаўнікоў, якія прадстаўляюць Дэмакратычную і Рэспубліканскую партыі. Дакумент апублікаваны на сайце камітэту замежных справаў Палаты прадстаўнікоў.

Кангрэсмены адзначаюць, што Расея імкнецца забяспечыць сталую прысутнасць у Сірыі ды ўжо «змяніла вектар грамадзянскай вайны ў Сірыі, нанёсшы шкоду сірыйскаму народу». А яе войскі, авіяцыя і дыпламатыя забяспечылі выжыванне рэжыму Башара аль-Асада ды памяншаюць магчымасці Ізраіля абараняцца.

Hавiны
Трамп увёў санкцыі супраць металургічнай прамысловасці Ірана
2019.05.09 16:43

Іран, на іх думку, таксама імкнецца стварыць сталую ваенную прысутнасць у Сірыі, якая можа пагражаць хаўруснікам ЗША.

Каб вырашыць гэта, заканадаўцы прапануюць узмацніць ціск на Расею і Іран. У прыватнасці, плануецца цалкам ужыць санкцыі, прадугледжаныя законам «Аб супрацьдзеянні супернікам Амерыкі праз санкцыі» (CAATSA)».

Hавiны
Трамп і Пуцін абмеркавалі КНДР, Украіну і Венесуэлу
2019.05.03 20:22

Таксама прапануецца падтрымаць права Ізраіля на самаабарону ды павялічыць ціск на ліванскую арганізацыю «Хізбула», якая падтрымлівае рэжым аль-Асада.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў