Замежны дзярждоўг Беларусі вырас з пачатку года на мільярд долараў і перавысіў $ 18 млрд


Дзяржаўны доўг Беларусі павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2020 года на Br 11,5 млрд.

Або на 25,6 %, і на дзень 1 снежня склаў Br 56,3 млрд, або 36,2 % да ВУП, паведамляе naviny.media са спасылкай на Міністэрства фінансаў.

Пры гэтым замежны дзярждоўг на дзень 1 снежня склаў $ 18,2 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на $ 1 млрд, або на 5,9 %.

Фота: pixabay.com

На пагашэнне замежнага дзярждоўгу ў студзені – лістападзе накіравалі $ 1467,9 млн: $ 655,1 млн – ураду і банкам Расейскай Федэрацыі; $ 430,3 млн – банкам Кітаю; $ 264,8 млн – ЕФСР; $ 112,3 млн – МБРР; $ 2,8 млн – ЕБРР ; $ 2,6 млн – Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША.

Унутраны дзярждоўг на 1 снежня 2020 года склаў Br 9,4 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на Br 0,6 млрд, або на 7,4 %.

У 2020 годзе Беларусь павінна была накіраваць на абслугоўванне дзяржаўнага доўгу Br 2,9 млрд, на пагашэнне асноўнага доўгу – Br 6 млрд. Больш за 85 % выдаткаў звязаныя з выплатамі на карысць Расеі, Кітаю і Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.

Плацяжы па дзярждоўгу ў 2021 годзе ацэньваюцца на ўзроўні Br 8 млрд, у тым ліку пагашэнне – Br 4,9 млрд, абслугоўванне – Br 3,1 млрд. Пра гэта гаворыцца ў Асноўных кірунках бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2021–2023 гады, апублікаваных Міністэрствам фінансаў.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў