Жывадзёр з Мазыра забівае кацянятаў і выкладвае відэа ў інтэрнэт


Малады чалавек залівае звяроў кіпнем, спальвае і раскрыжоўвае. Забойцу жывёлаў знайшлі дзякуючы жанчыне, якая знайшла ў інтэрнэце здымак забітага кацяня, якое нядаўна аддала яму па аб’яве. Міліцыя распачала праверку.

Інфармацыю пра жывадзёра сабралі расейскія хакеры, якія перадалі звесткі пра яго абаронцам жывёлаў. Тыя ў сваю чаргу падзяліліся вынікамі даследавання з мазырскімі праваахоўнікамі.

Лакалізаваць садыста ўдалося дзякуючы мазырчанцы, якая аддала кацяня па аб’яве «высокаму, хударляваму чалавеку з даўгімі, тлустымі валасамі». Пасля яна пабачыла ў інтэрнэце здымак свайго кацяня, якое было ўкрыжаванае, падае тэлеканал «Мазыр».

Гэты ж мужчына даслаў Наталлі Харчанка, абаронцы жывёлаў з Расеі, фатаграфію зваранага ў кіпні кацяня. Харчанка дамаглася сёлета адлічэння з Пецярбургскага ўніверсітэту жывадзёра Антона Прыжывога. Імаверна, што здымак зваранага ката быў своеасаблівай помстай.

Сам жывадзёр у перапісцы з расейскімі садыстамі прызнаваўся, што колькасць ахвяр пераваліла за дзясятак, і выхваляўся, што кацянятаў яму аддаюць па абʼявах «у добрыя рукі» кацянят. Перад тым, як іх забраць малых, ён просіць апрацаваць іх ад глістоў і блох.

Міліцыя распачала сваю праверку.

ДД

Глядзі таксама
Каментары