Жыхар Салігорску прадаў падлеткам аўта за 300 долараў, а атрымаў 200


Сувенірная купюра, якой падлетак расплаціўся з жыхаром Салігорску за аўта. Фота – Следчы камітэт

Жыхар Салігорску звярнуўся 15 кастрычніка з заяваў у міліцыю аб тым, што стаў ахвяраў махляроў, падае Следчы камітэт. Паводле мужчыны, ён стаяў на вуліцы каля свайго «Renault», калі да яго падышлі двое невядомых маладзёнаў, якія прапанавалі прадаць ім аўтамабіль.

Пасля гандлю мужчына пагадзіўся прадаць машыну і атрымаў ад юнакоў тры купюры па 100 долараў. Маладыя людзі без афармлення селі ў аўта і з’ехалі. Пазней мужчына заўважыў, што адна з банкнотаў была сувенірнай.

Міліцыянты ўжо адшукалі хлопца, які заплаціў за аўта несапраўднай купюрай. Ім аказаўся 16-гадовы вучань каледжу.

Пасля праверкі следчыя распачалі крымінальную справу аб махлярстве.

  • Санкцыя артыкулу прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх або папраўчых працаў, штрафу, арышту ад аднаго да трох месяцаў або абмежавання ці пазбаўлення волі ад паўгода да трох гадоў.

ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары