Жыхар Менску патрапіў у шпіталь пасля выбуху зараднай прылады мабільніка


У Менску зарадная прылада мабільнага тэлефону выбухнула каля галавы мужчыны. Менчука шпіталізавалі з тэрмічным апёкам 10 % тулава. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

Мужчына вечарам падключыў партатыўную зарадную прыладу ў разетку і лёг адпачываць. Ладаванне тэлефона адбывалася каля яго галавы. Пасля некаторага часу зарадная прылада раптам выбухнула, у выніку чаго мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі галавы і верхніх канечнасцяў.

Цяпер пацярпелы ў шпіталі, яму пастаўлены дыягназ: тэрмічны апёк галавы і правай верхняй канечнасці (10 % тулава).

Аб’ектыў
Як далёка праляціць мабільнік, спраўдзілі ў Магілёве
2019.10.05 19:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў