Жыхар Лоеўшчыны залайкаў 9 порнаролікаў – міліцыянтам гэта не спадабалася


Жыхара Лоеўскага раёну атрымаў 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна за «распаўсюд парнаграфіі», паведамляе мясцовае выданне loevkraj.by.

Грамадзянін С. паставіў «лайкі» пад порнаролікамі ў сацсетцы «ВКонтакте» і дадаў іх у раздзел «Маё відэа».

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу па ч.2 арт. 343 Крымінальнага кодэкса Беларусі (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў праз інтэрнэт).

У судзе абвінавачваны прызнаў сваю віну.

«Улічваючы, што С. раскаяўся, прыцягваецца да крымінальнай адказнасці ўпершыню, мае станоўчыя водгукі з месца жыхарства і працы, мае сям’ю, суд прызначыў яму 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна з 2-гадовым выпрабавальным тэрмінам, а таксама абавязаў выплаціць дзяржаве крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры Br 735 рублёў», піша loevkraj.by.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары