Журналісты дзяржаўнага радыё далучыліся да страйку


Прадстаўнікі «Сталічнага тэлебачання», а таксама Беларускага радыё заявілі, што далучаюцца да ўсебеларускага страйку, піша Tut.by.

Працаўнікі Беларускага радыё запісалі відэазварот, у якім заклікалі спыніць гвалт і правесці сумленныя выбары. Яны таксама заявілі, што далучаюцца да агульнанацыянальнай забастоўкі.

Журналісты накіравалі запыт на імя галоўнага дырэктара Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антона Васюкевіча і старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта, у якім просіць скарыстацца правам на страйк дзеля абароны сваіх нацыянальных інтарэсаў і агучылі шэраг патрабаванняў.

Паводле некаторых крыніца, да пратэстаў рыхтуюцца працаўнікі БТ.

Hавiны
Журналісты дзяржаўных СМІ заклікаюць спыніць гвалт і прапаганду
2020.08.13 22:37

13 жніўня журналісты дзяржаўных СМІ стварылі афіцыйным зварот да міністра інфармацыі. Прадстаўнікі тэлеканалаў і выданняў заклікаюць спыніць пераслед журналістаў, не перашкаджаць працы навінавых парталаў, не адключаць інтэрнэт. Пад зваротам ужо падпісалася 600 асобаў.

За апошні час дзясяткі журналістаў дзяржаўных СМІ звольніліся з працы.

Абнаўляецца
Шматтысячны мітынг каля Дому ўраду. Вайскоўцы апусцілі шчыты. ОНЛАЙН, ВІДЭА, ФОТА
2020.08.14 11:03

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў