Журналістаў выдання «Коммерсант» вывелі з рэдакцыі пад аховаю


Журналістам уплывовага расейскага выдання «Коммерсант», якія 20 траўня абвясцілі аб сыходзе з выдання на знак пратэсту супраць звальнення калегаў, заблакавалі пропускі ў рэдакцыю.

Пра гэта напісала ў «Facebook’у» намеснік загадчыка аддзелу палітыкі Марыя-Луіза Тырмастэ – яна таксама сыходзіць з выдання.

Журналісты напісалі заявы аб звальненні з 15 чэрвеня. Паводле РБК, журналістам таксама заблакавалі доступ да ўліковых запісаў на іхных працоўных кампутарах.

Былы спецкор выдання Алесь Герасіменка паведаміў, што ўсіх вывелі з будынку пад аховай.

У сваю чаргу галоўны рэдактар ​​і гендырэктар «Коммерсант» Уладзімір Жэлонкін заявіў «Новой газете», што гаворка ідзе «пра стандартную працэдуру падчас звальнення».

«Якая праблема? Яны могуць атрымаць доступ у памяшканне па часовых пропусках», – прыводзіць выданне словы гендырэктара.

Новости
Журналисты отдела политики «Коммерсанта» заявили об уходе из-за увольнения коллег
2019.05.20 17:42

20 траўня стала вядома, што з выдання сышлі два журналісты – Іван Сафронаў і рэдактар Максім Іваноў. Паводле журналістаў, прычынаю звальнення стаў артыкул пра магчымую адстаўку спікера Савета Федэрацыі Валянціны Мацвеенка. На знак пратэсту супраць рашэння акцыянера з «Коммерсант» звольніўся ў весь аддзел палітыкі. Звольненыя журналісты выступілі са зваротам да чытачоў, у якім заявілі, што «гаворка ідзе пра наўпроставы ціск на журналістаў».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў