Журналіст «Белсата» Аляксандр Сідарэўскі выйшаў на свабоду


Суд Магілёўскага раёну 5 кастрычніка разгледзеў адміністратыўную справу нашага журналіста Аляксандра Сідарэўскага.

Журналіста вінавацілі ва ўдзеле ў мірных акцыях пратэсту 23 жніўня і 6 верасня ў Магілёве. Сідарэўскі заявіў, што знаходзіўся на гэтых акцыях з мэтай зняць пра ніх рэпартаж.

Суддзя Максім Курпачанка задаволіў хадатайства адваката аб выкліку на судовае паседжанне ў якасці сведкаў прадстаўніка БАЖу, каб той пацвердзіў ці зняпраўдзіў, што Сідарэўскі з’яўляецца сябрам грамадскай арганізацыі і выконвае абавязкі журналіста.

У выніку ў судзе быў аб’яўлены перапынак да 12 кастрычніка. А самога Сідарэўскага адразу пасля суду вызвалілі з ізалятару часовага ўтрымання, дзе ён знаходзіўся 3 содняў да суду.

У Сідарэўскага ў межах гэтай адміністратыўнай справы арыштавалі ўласны мабільны тэлефон. Забраць яго журналіст зможа пасля судовага рашэння і выплаты штрафу, калі ён будзе.

Hавiны
У Магілёве затрымалі журналіста «Белсату» Аляксандра Сідарэўскага
2020.10.02 22:34

Вольга Васільева, belsat.eu

Стужка навінаў