Журналіст Ігар Ільяш знайшоўся ў ізалятары ў Баранавічах


Журналіст «Белсату» Ігар Ільяш.
Фота: ДД / belsat.eu

Сваякі затрыманага два дні таму журналіста «Белсату» даведаліся пра яго месцазнаходжанне.

Доўга было невядома, дзе знаходзіцца затрыманы яшчэ ў аўторак журналіст Ігар Ільяш. 25 лістапада суд Цэнтральнага раёну прысудзіў яму 15 содняў нібыта за ўдзел у пікетаванні 26 кастрычніка. Хоць на самой справе Ігар не прымаў удзелу ў пікеце і нават не асвятляў яго ў якасці журналіста.

Сёння ад 6:00 сваякі дзяжурылі каля ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна, каб перадаць асабістыя рэчы Ігару. Але ў спісах яго там не было, рэчы не прынялі.

Таксама Ігара не было ў спісах таксама ў ІЧУ Жодзіна, Баранавічаў і Магілёва. Па тэлефоне 102 родным не казалі, дзе ён знаходзіцца.

  • Журналісту «Белсату» Ігару Ільяшу прысудзілі 15 содняў нібыта за ўдзел у пікетаванні 26 кастрычніка.
  • Жонку Ігара Ільяша, Кацярыну Андрэеву, затрымалі 15 лістапада за стрым на плошчы Пераменаў. Ёй выставілі абвінавачанне ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
  • 24 лістапада Кацярыну Андрэеву праваабаронцы прызналі палітзняволенай.
  • Паводле падлікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, за час выбараў і поствыбарчы перыяд ахвярамі пераследу сталі 390 журналістаў, 77 з якіх прайшлі праз адміністратыўны арышт.

belsat.eu

Стужка навінаў