Журналіст «Белсату» Стась Івашкевіч знаходзіцца на Акрэсціна ў Менску

Вядомага журналіста-расследавальніка Станіслава Івашкевіча затрымалі ў Менску 13 снежня.

Цёплыя рэчы ў РУУС Маскоўскага раёну для яго не прынялі.

13 снежня ў Менску затрымалі яшчэ двух журналістаў – фатографа Генадзя Верацінскага і рэдактара Onliner Мікалая Градзюшку, якога забралі непадалёк ад дому.

У чым іх абвінавачваюць, пакуль невядома.

Зараз за кратамі таксама застаюцца яшчэ 5 журналістаў, затрыманых за сваю прафесійную дзейнасць:

Кацярына Андрэева – у СІЗА па крымінальнай справе.

Дар’я Чульцова – у СІЗА па крымінальнай справе.

Кацярына Барысевіч – у СІЗА па крымінальнай справе.

Яна Трусіла – адбывае 15 сутак.

Іван Куракевіч – адбывае 15 сутак.

Міжнародная журналісцкая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» прызнала Беларусь самай небяспечнай у Еўропе краінай для працы журналістаў.

AB, belsat.eu

Hавiны