Жонка не пусціла мужа на матч БАТЭ. Ягоныя сябры па-свойму развязалі канфлікт


Сябры хлопца не здолелі выцягнуць яго на гульню ў Барысаў, але раздрукавалі вялікі здымак з подпісам: «Мяне не адпусціла жонка».

Здымак трапіў у інтэрнэт.

У групавым этапе Лігі Еўропы барысаўчане на хатнім полі перамаглі венгерскі клуб Vidi з лікам 2: 0. Пакуль БАТЭ у групе знаходзіцца на другім месцы.

Турнірнае становішча:

1. «Чэлсі» – 15

2. БАТЭ – 6

3. Vidi – 6

4. ПАОК – 3

ДР belsat.eu

Стужка навінаў