«Жонка другія содні плача»: беларусы сабраліся пад амбасадай у Варшаве

11 жніўня жыхары Варшавы сабраліся пад амбасадай Беларусі. Прысутныя прынеслі зварот да дыпламатаў і абмеркавалі варыянты дапамогі беларусам.

Беларусы прыйшлі прасіць прызнаць Святлану Ціханоўскую новым легітымным прэзідэнтам Беларусі.

Каля амбасады Беларусі ў Варшаве. Польшча. 11 жніўня 2020 г. Фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

Падчас сустрэчы актыўна абмяркоўвалася пытанне стварэння адзінага інфармацыйнага цэнтру «Талака 2020». Арганізацыя збіраецца дапамагаць пратэстоўцам у Беларусі праз ажыццяўленне рэальных ідэяў і прапановаў. Напрыклад, інфармаваць замежную супольнасць пра сітуацыю ў Беларусі.

Каля амбасады Беларусі ў Варшаве. Польшча. 11 жніўня 2020 г. Фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu
Каля амбасады Беларусі ў Варшаве. Польшча. 11 жніўня 2020 г. Фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

Сітуацыю ў Беларусі пракаментаваў старшыня арганізацыяў «Kresy RP» і «Stowarzyszenie Łagierników Żolnierzy AK» Артур Конрад: «Вас падтрымліваюць тысячы палякаў. Арганізацыя пратэстаў вельмі важная для ўзняцця агульнанацыянальнага духу. Але вы мусіце дзейнічаць.

Вы можаце стварыць грамадскі камітэт па абароне дэмакратыі ў Беларусі. Знайсці праваабаронцаў. Зрабіць сайт, стварыць рахунак у банку, пачаць ажыццяўляць ідэі. Пратэстоўцы павінны бачыць рэальную дапамогу. І тады на вуліцы выйдуць тыя, хто пакуль што сядзіць удома. Я не хачу, каб беларусы заставаліся ў Польшчы як чорнарабочыя, вы павінны быць нашымі партнёрамі!»

Каля амбасады Беларусі ў Варшаве. Польшча. 11 жніўня 2020 г. Фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu
Каля амбасады Беларусі ў Варшаве. Польшча. 11 жніўня 2020 г. Фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

Удзельнікі сустрэчы таксама распавялі нам пра прычыны свайго збору пад амбасадай.

«Я прыйшоў з мэтаю націснуць на амбасаду, каб яны прызналі захоп улады Лукашэнкам супрацьзаконным. Сыходжу з думкамі салідарнасці і рашучасцю дзейнічаць», – кажа Аляксандр.

«Я прыехала з Гданьску, каб прагаласаваць і падтрымаць суайчыннікаў. Мы не можам нават уявіць, што адчуваюць і бачаць нашыя родныя», – распавядае Юлія.

Каля амбасады Беларусі ў Варшаве. Польшча. 11 жніўня 2020 г. Фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

«Я хачу зрабіць хоць нешта, мая жонка другія содні плача. Я сышоў з працы часова, бо не магу нармальна думаць. Цяпер я ведаю, што рабіць, бо пачуў канкрэтныя праблемы на сустрэчы і сам агучыў канкрэтныя прапановы», – кажа Віталь.

Каля амбасады Беларусі Ў Варшаве. Польшча. 11 жніўня 2020 г. Фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

«Я прынесла любімыя кветкі маёй мамы (гваздзікі), каб выказаць салідарнасць. Я абавязкова буду дапамагаць хлопцам у ажыццяўленні ідэяў, агучаных на сустрэчы», – адказвае Аня.

Каля амбасады Беларусі ў Варшаве. Польшча. 11 жніўня 2020 г. Фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

Hавiны