У Менску пачаўся суд па справе мытнікаў
Ганна Юркойць пракаментавала пачатак судовага працэсу супраць яе мужа – краязнаўцы з Астравеччыны Алеся Юркойця.
Разам з іншымі асобамі ён праходзіць абвінавачаным па справе мытнікаў.
«Я ведаю, што ён чалавек сумлення, ён не здольны браць хабар і дзейнічаць такім чынам. Усе сябры яго ведаюць такім: ён чалавек веруючы, ён не здольны на такое ўвогуле», – заявіла Ганна Юркойць у каментары «Белсату».
Яна кажа, што «на дадзеным этапе» не заўважыла аніякага ціску на Алеся.
Ганна Юркойць адзначыла, што стан здароўя Алеся Юркойця нармальны. І распавяла, як адсутнасць бацькі ўспрымаюць дзеці:
«Дзеці плачуць, тату хочуць, ці проста пытаюцца, дзе ён і калі прыедзе. Яны малыя, і ім такія падрабязнасці не тлумачу».
У Алеся і Ганны Юркойць тры дачкі.
НМ, belsat.eu