Жлобінскіх кароў, якія падохлі ў гнаі, з перапалоху закапалі?

ВІДЭА

15 ліпеня з’явілася інфармацыя пра жывёлінаў, якія паміраюць ва ўласным брудзе на прадпрыемстве «Стрэшынскі» ў Жлобінскім раёне. Сёння стала вядома, што пасля публікацыі звестак памерлых кароваў пачалі хутка закопваць.

Пра магільнік на адкрытым паветры побач з фермай напісаў блогер NEXTA. Паводле інфармацыі аднаго з рабочых аграрнага прадпрыемства «Стрэшынскі», каровы тут нярэдка паміраюць праз тое, што захрасаюць у гнаі, а іх трупы непадалёк ад фермы ніхто не хавае. У доказ ён даслаў фота і відэа.

«Ды нармальна ўсё з імі»: у Гомельскай вобласці каровы дохнуць у гнаі. УВАГА! ЖОРСТКАЕ ВІДЭА

Цягам двух дзён рэдакцыя belsat.eu не можа звязацца з дырэктаркай «Стрэшынскага» Вольгай Камай, яна не адказвае на званкі.

«Яна недзе бегае, можа быць недасяжная. Сёння да нас зноў прыехалі з райвыканкаму або з праверкай або кароў узважваць», – сказала нам адна з працаўніц.

Паводле дзяўчыны, яна займаецца дакументамі ў бухгалтэрыі, а пра кароў нічога не ведае.

NEXTA паведамляе, што супраць жанчыны распачалі крымінальную справу.

«У мабільніках персаналу міліцыянты знайшлі яшчэ больш чарнухі. І пачалі капаць – у прамым сэнсе. Падагналі тэхніку суседніх гаспадарак (таму што ў »Стрэшынскім« яна нібыта »няспраўная«) і прыступілі да выкрыцця недакументаваных магільнікаў жывёлы. Іх лік пайшоў на дзясяткі… Шмат што ўжо накапалі, хоць пакуль яшчэ не ўсё. Аднак на крымінальную справу – дастаткова. Яе распачалі. Тым часам дырэктар »Стрэшынскага« Вольга Камай ужо заявіла: Вы нічога не дакажаце, вы не ўяўляеце, куды вы лезеце, вы не ведаеце, якія ў мяне сувязі!»

Разам з тым старшыня сельсавету ў Стрэшыне зняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што на відэа паказаная іхная гаспадарка.

«Побач з нашай фермай няма такіх дрэваў нават», – сказаў ён журналісту belsat.eu.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары