«Ды нармальна ўсё з імі»: у Гомельскай вобласці каровы дохнуць у гнаі. УВАГА! ЖОРСТКАЕ ВІДЭА


Блогер NEXTA апублікаваў інфармацыю рабочых з двух аграрных прадпрыемстваў Гомельшчыны, дзе кіраўніцтва ўчыніла жывёле, як піша блогер, пекла на зямлі.

У вёсцы Дабравольшча, што ў Жлобінскім раёне, прыбралі ўвесь гной і выправілі кароваў пасвіцца.

«На ўбогай ферме засталіся ўсяго некалькі. «Чысценька», але тлен і галеча», – адзначае блогер.

Фота
«Абасраныя каровы ў «Купалаўскім» – кветачкі». На радзіме Лукашэнкі жывёла жыве ў пекле
2019.05.24 13:27

Каровы паміраюць у гнаі, побач з фермай магільнік на адкрытым паветры

Сітуацыя выглядае яшчэ горш у вёсцы Стрэшын, што таксама ў Жлобінскім раёне. Паводле інфармацыі аднаго з рабочых аграрнага прадпрыемства «Стрэшынскі», каровы тут нярэдка паміраюць праз тое, што захрасаюць у гнаі, а іх трупы непадалёк ад фермы ніхто не хавае. У доказ ён даслаў фота і відэа.

Працаўніца аддзелу кадраў аграрнага прадпрыемства «Стрэшынскі» зняпраўдзіла інфармацыю пра памерлых кароваў.

«Ды нармальна ўсё з каровамі. Ніхто не памірае», – адказала спадарыня Віка з аддзелу кадраў.

Дзяўчына не ведае, колькі кароваў цяпер на прадпрыемстве, таму параіла дазваніцца да дырэктаркі Вольгі Камай. Аднак дагэтуль (09:25 па Менску) яна не з’явілася на працоўным месцы.

Hавiны
«П’яныя супрацоўнікі не кормяць кароваў». У Жлобінскім раёне масава паміраюць цяляты?
2019.07.10 12:26

ДР belsat.eu

Стужка навінаў