Жаночы забег супраць гвалту: «прыгожы» ці пратэстны?


Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла «BEAUTY RUN 2018» – жаночы забег супраць гвалту. Паводле арганізатараў, у спаборніцтве на дыстанцыі 2 і 5 кіламетраў узялі ўдзел каля 3,5 тыс удзельніц.

Мяркуючы па плакатах, арганізатары больш сфакусаваліся на «б’юці», чымся на вострай сацыяльнай праблематыцы. Але прынамсі адна ўдзельніца забегу выйшла на старт у макіяжы, які імітуе сляды ад пабояў.

«Называць забег супраць гвалту “прыгожы” – гэта жудаснае крывадушна. Стандарты прыгажосці робяць жанчын няўпэўненымі і ўразлівымі, і гэта толькі адна з шматлікіх прычынаў, з якіх гвалт квітнее. У сённяшнім забегу было вельмі заўважна, што ўсім пляваць на гвалт. Плакаты кшталту «красавица, оставь номерок» і іншыя падобныя – гэта проста бязглуздзіца», – гаворыць Вольга Швайкоўская.

Паабапал дыстанцыі стаялі заўзятары з плакатамі «Сколько красоток», «Вы ослепительны», «Женюсь на марафонке» і г.д.

Фота Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu

Стужка навінаў