Жахлівае ДТЗ на МКАД: загінулі тры чалавекі


Раніцай 1 лютага на МКАДзе грузавік Scania сутыкнуўся з пагрузчыкам. Пасля ўдару пагрузчык сутыкнуўся яшчэ з некалькімі легкавымі аўтамабілямі – Mazda, Opel і Citroen.

«У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр аўтамабіля Mazda загінулі на месцы здарэння, яшчэ некалькі чалавек былі дастаўлены ў шпіталь, дзе адзін з іх памёр», – паведамляе Следчы камітэт у Telegram.

СК распачаў крымінальную справу па ч.3 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Загінулыя кіроўца і пасажыр Mazda – муж і жонка (1964 і 1966 гадоў нараджэння адпаведна). Яшчэ аднаму загінуламу было 26 гадоў. Кіроўцы Opel і Citroen самастойна выйшлі з аўтамабіляў і з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваны, паведамляе сайт МНС.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў