Зборная Беларусі згуляе з грузінскай камандай


У сакавіку 2020 года паўфіналах плэй-оф Лігі нацый у дывізіёне «D» зборная Беларусі ў гасцях згуляе з камандай Грузіі, а Косава на чужым полі сустрэнецца з Македоніяй.

Такі расклад вымалеваўся пасля таго, як зборная Косава разграміла каманду Азербайджана з лікам 4: 0, піша Прэсбол.

Гаспадара фінальнага матчу, у якім вызначыцца ўладальнік пуцёўкі на ЕЎРА-2020 вызначыць лёсаванне 22 лістапада наступнага году.

Праўда, такі расклад застанецца ў такім выглядзе, калі ніхто са зборных Беларусі, Грузіі, Македоніі і Косава не праб’ецца на чэмпіянат Еўропы-2020 наўпрост праз кантынентальную кваліфікацыю.

Адметна, што зборная Беларусі стала адзінай камандай, якая сярод усіх ліг і груп Лігі нацый на адборачнай стадыі не прапусціла аніводнага мяча.

Беларуская зборная увайшла ў плэй-оф Лігі нацый УЕФА

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары