Беларуская зборная увайшла ў плэй-оф Лігі нацый УЕФА


У апошнім матчы групавога этапу Лігі нацый зборная Беларусі абыграла каманду Сан-Марына. Такім чынам наша каманда паднялася на праступку вышэй.

Пасля ўдалага матчу каманда з Беларусі заняла першае месца ў групе D2 і выйшлі ў плэй-оф турніру. Цяпер імавернымі супернікамі нашай каманды з’яўляюцца зборныя Грузіі, Косава і Македоніі. З кім будзе граць беларуская каманда будзе вядома пасля заключных матчаў групавых этапаў.

Раўнд плэй-оф турніру стартуе ў сакавіку 2020 года, пасля завяршэння адборачнага турніру ЧЕ-2020. Тады ж пройдзе лёсаванне паўфіналаў.

СК, belsat.eu, паводле by.tribuna.com

Стужка навінаў