Зборная Беларусі па валейболе выйшла ў трэці раўнд кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2018.
Учора ўвечары Беларусь перамагла каманду Даніі – 3:1 (25:23, 25:23, 19:25, 25:23).
Выніковая табліца ў групе Е:
1. Сербія – 5 перамог (15 ачкоў/5 матчаў)
2. Беларусь – 4 (11/5)
3. Швейцарыя – 3 (9/4)
4. Данія – 2 (5/5)
5. Харватыя – 1 (4/5)
6. Нарвегія – 0 (1/5)
Сербія, заняўшы першае месца ў групе, далучылася да камандаў Францыі, Нідэрландаў, Славеніі, Расеі ды Фінляндыі (занялі першыя месцы ў сваіх групах), якія згуляюць на чэмпіянаце свету.
У трэцім раўндзе кваліфікацыі, які пройдзе з 11 па 16 ліпеня, за адзіную пуцёўку на чэмпіянат, фінальная частка якога адбудзецца ў 2018 годзе ў Італіі ды Балгарыі, пазмагаюцца Беларусь, Эстонія, Нямеччына, Славакія, Іспанія ды Бельгія.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu