Збіты ўчора жыхар плошчы Перамен Раман Бандарэнка памёр


Раман Бандарэнка

Раман Бандарэнка, якога ўвечары затрымалі на плошчы Перамен, а пасля збілі, увечары 12 лістапада памёр у рэанімацыі БХМД.

Вечарам Раману стала горш, паднялася тэмпература да 40. У выніку хлопец памёр, паведамляе «Еўрарадыё».

Хлопцу быў 31 год.

На плошчы Перамен зараз збіраюцца людзі.

Тэлеграм-каналы таксама заклікаюць а 21:00 запаліць свечкі ў сваіх вокнах.

Ціханоўская: На яго месцы мог апынуцца любы мірны чалавек

Лідар новай апазіцыі Святлана Ціханоўская выказала спачуванні родным Рамана Бандарэнкі.

«Раман Бандарэнка быў забіты памагатымі рэжыму. Ён стаў нявіннай ахвярай бесчалавечнай сістэмы, якая лічыць жыцці людзей выдаткамі ўлады. Усе мы разумеем, што на яго месцы мог апынуцца любы мірны чалавек. Як і мільёны беларусаў, я спачуваю сям’і Рамана. Мы не даруем гэтага забойства. Мы ўпішам імя Рамана ў гісторыю новай Беларусі як імя героя. І мы працягнем нашу барацьбу, каб вінаватыя панеслі адказнасць за злачынствы і каб у нашай краіне жыццё чалавека была святой каштоўнасцю, а не прадметам садызму над усімі нязгоднымі», – заявіла яна.

Hавiны
Мужчыну збілі невядомыя ў масках. За ягонае жыццё змагаліся да апошняга
2020.11.12 11:44
  • 11 лістапада на «плошчы Пераменаў» у Менску невядомыя ў масках збілі Рамана Бандарэнку. Канфлікт здарыўся праз бел-чырвона-белыя стужкі.
  • З РУУС Цэнтральнага раёну яго ў цяжкім стане даставілі ў аддзяленне нейрахірургіі БХМД.
  • МУС адмаўляе сваю датычнасць да збіцця, кажучы, што на Бандарэнку напалі невядомыя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў