Супраць дваіх менчукоў заведзеная крымінальная справа за спалены чырвона-зялёны сцяг, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Следчыя ўстанавілі, што 18-гадовыя хлопец і дзяўчына 7 лістапада 2020 года знялі сцяг з ЖРЭА, пачалі дэманстратыўна яго таптаць нагамі і пляваць на яго, пасля чаго падпалілі.
Потым маладзёны размахвалі падпаленым сцягам, здымалі гэта на камеры мабільных тэлефонаў, каб пазней распаўсюдзіць ролік неабмежаванаму колу асоб.
Крымінальная справа заведзеная паводле артыкулаў здзек над дзяржаўнай сімволікай і злоснае хуліганства. Справа перададзеная ў суд.
AA belsat.eu