Выбухам газу разбурыла дзве кватэры ў шматкватэрным доме ў Жлобіне. Паводле прэс-службы Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося 27 кастрычніка а 5:44 раніцы ў мікрараёне №3.
Выбухам разбурыла міжкватэрную перагародку паміж дзвюма аднапакаёўкамі. У адной з кватэраў знесла перагародку паміж кухняй і пакоем. Заўважных пашкоджанняў нясучых канструкцый няма. Жыхароў дому не адсялялі.
У выніку здарэння пацярпелі двое мужчын: у аднаго апёкі (1-3 ступені) 20% цела, у другога – траўмы галавы. У адной з кватэраў на момант выбуху былі жонка гаспадара і двое іх маленькіх дзяцей, якія не пацярпелі.
Паводле адной з версіяў, прычынай выбуху магла стаць адкрытая канфорка газавай пліты.
ЮВ, belsat.eu