Сёння днём затрыманы намеснік старшыні АГП Мікалай Казлоў.
Пра гэта паведаміў актывіст АГП Дзяніс Красочка:
«Ехаў на офіс перагаварыць з Мікалаем. Метро да Маскоўскай перакрыта. Вырашыў патэлефанаваць, сказаць, што спазняюся. Тэлефаную. Мікалай кажа, што яго затрымалі».
Падрабязнасці затрымання ўдакладняюцца.
Мікалай Казлоў, праз арышт Анатоля Лябедзькі за ўдзел у мітынгу ў Воршы, прадстаўляе АГП у аргкамітэце святкавання Дня Волі-2017.
ВД, belsat.eu