Міністэрства энергетыкі паведаміла, што працы на першым энергаблоку выкананыя на 98 %, паведамляе «Інтэрфакс».
Запуск БелАЭС пераносіцца на жнівень 2020 года. Аднак працы на першым энергаблоку выкананыя на 98 %. Як паведаміў журналістам дырэктар дэпартаменту па ядравай энергетыцы Мінэнерга Васіль Палюховіч, зараз там робяцца працы па аздабленні і добраўпарадкаванне тэрыторыі.
«У жніўні мы плануем пачаць важны этап збудавання АЭС – загрузку ядравага паліва ў рэактар і пераход да фізічнага пуску, а потым і да энергетычнага пуску», – зазначыў Палюховіч.
На другім энергаблоку скончана 72 % будаўніча-мантажных прац. А зараз праходзіць падрыхтоўка да ўстановачных прац на другім энергаблоку.
Раней паведамлялася, што БелАЭС пачне працу ў ліпені. Беларускія эка-актывісты, а таксама літоўскі ўрад, неаднаразова пратэставалі супраць ейнага запуску.
КТ belsat.eu