Замест банкаматаў: беларусы змогуць здымаць грошы ў крамах


З новага году беларусы змогуць здымаць грошы з картак проста ў касах крамаў і арганізацыяў, якія надаюць паслугі. Пра гэта гаворыцца ў праекце пастановы праўлення Нацыянальнага банку.

Паводле дакументу, з 1 студзеня наяўныя змогуць выдаваць у сельскай мясцовасці, малых гарадах і па-за населенымі пунктамі, а праз два гады – па ўсёй Беларусі, паведамляе TUT.by.

Hавiны
«Беларусбанк» павышае аплаты за аперацыі па банкаўскіх картках
2019.07.22 21:01

Сума адной выдачы наяўных не павінна перавышаць 10 базавых велічынь (255 рублёў). Пры гэтым неабходна будзе разлічыцца карткай за тавар або паслугу.

У Нацбанку растлумачылі, што пры падрыхтоўцы дакументу ўлічваліся скаргі грамадзянаў на скарачэнне колькасці банкаматаў (за 3,5 гады іх колькасць знізілася з 4414 да 4281) і зацікаўленасць юрыдычных асобаў, банкаў і міжнародных аплатных сістэмаў развіваць новую паслугу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў