«Беларусбанк» павышае аплаты за аперацыі па банкаўскіх картках

З 1 жніўня за зняцце наяўных у банкаматах іншых банкаў «Беларусбанк» павялічвае камісію. Цяпер без уліку ўзнагароджання іншых банкаў за атрыманне наяўных прыйдзецца аддаць 2,5 % ад сумы. Цяпер камісія складае толькі 2 %.

Да аднаго рубля павялічыцца і сума збору за прагляд балансу на картцы ў банкаматах іншых банкаў-рэзідэнтаў.

Павялічваецца і камісія за залічэнне на рахункі безнаяўных грашовых сродкаў у замежнай валюце. Банк будзе браць за такую паслугу 1,5 % ад сумы валюты ў эквіваленце на беларускія рублі.

Акрамя таго, зменены памеры ўзнагарод за абслугоўванне картак, перавыпуск у выпадку страты, выраб дублікатаў, блакаванне міжнародных картак, за карыстанне паслугай SMS-апавяшчэнне, а таксама і па рахунках, адкрытых у замежнай валюце.

Мінінфарм заблакаваў фэйкавыя сайты «Белаграпрамбанку» і «Беларусбанка»

СК belsat.eu

Hавiны