Міністэрства абароны Беларусі праводзіць праверку па факце гібелі вайскоўца. Пра гэта ў Facebook паведаміла прэс-сакратарка ведамства Наталля Гаўрусік.
Шараговы С. Валошын 1999 года нараджэння загінуў 8 чэрвеня ад агнястрэльнай траўмы.
Абставіны здарэння высвятляе камісія Міністэрства абароны сумесна са Следчым камітэтам.
Вайсковец праходзіў службу ў зенітнай ракетнай брыгадзе. Па службе характарызаваўся станоўча.
Міністэрства абароны абяцае неабходную дапамогу сям’і загінулага.
МГ belsat.eu