Загадчыца крамы скрала амаль 175 тысячаў долараў


Барысаўскі раённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу ў дачыненні да загадчыцы адной з мэблевых крамаў райцэнтра. 36-гадовая жанчына падазраецца ў тым, што прысабечыла грашовыя сродкі крамы на агульную суму каля 350 тысячаў рублёў.

Паводле следства, падазраваная рэалізоўвала пакупнікам мэблю але аперацыі не праводзіла па касавым апараце, а афармляла фіктыўныя дамовы куплі-продажу. Атрыманыя грошы прысабечвала і выдаткоўвала на асабістыя патрэбы. Такім чынам жанчына з верасня 2014 па снежань 2018 году атрымала 350 тысячаў рублёў, ці амаль 175 тысячаў долараў ЗША

Дзеянні падазраванай кваліфікаваныя па ч. 4 арт. 211 (прысабечванне маёмасці асобай, якой яно даверана, учыненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Да яе ўжытая мера працэсуальнага прымусу – абавязацельства аб яўцы.

У межах расследавання праводзяцца допыты, вывучаецца канфіскаваная дакументацыя, якая тычыцца дзейнасці крамы.

Канчатковая прававая ацэнка дзеянням падазраванай будзе дадзена па выніках расследавання.

Генпракуратура не бачыць падставаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці кіраўніка МУС

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары