За содні ў Беларусі выявілі 1805 выпадкаў COVID-19, дзевяць чалавек памерлі


За содні колькасць новых выпадкаў COVID-19 трохі знізілася.

За мінулы дзень у Беларусі зарэгістравалі 1805 выпадкаў COVID-19, памерлі дзевяць чалавек, выпісаліся са шпіталяў 2177 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

За содні колькасць новых выпадкаў COVID-19 трохі знізілася: 7 студзеня зарэгістравалі 1838 выпадкаў заражэння (9 смерцяў).

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне – 208 601, памерлі 1498 пацыентаў. Паправіліся 190 966 асобаў.

За мінулыя содні выканалі 21 963 тэсты на каронавірус (усяго – 4 114 543 тэсты).

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў