Зараз у актыўнай фазе COVID-19 – 21 539 чалавек.
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1689 пацыентаў з COVID-19. Учора было – 1572 пацыента за суткі. Усяго з пачатку эпідэміі – 139 908 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе прэс-служба міністэрства аховы здароўя.
За суткі выпісаныя – 1608 пацыентаў. Усяго з пачатку пандэміі ачунялі 117 195 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
Зараз у актыўнай фазе COVID-19 – 21 539 чалавек.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1174 пацыента з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. За апошнія суткі – восем.
Усяго ў краіне праведзена 3 306 693 тэсту. За мінулыя суткі выканана 27 556 тэстаў.
ІК, belsat.eu
Напішы журналісту ліст
Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).
Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.
Куды пісаць:
Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.
Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.
Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.
Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!