За содні ў Беларусі выяўленыя 84 новыя выпадкі каронавірусу


Міністэрства аховы здароўя апублікавала свежую статыстыку па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 4 жніўня ў Беларусі зарэгістравана 68 250 выпадкаў інфікавання каронавірусам. За апошнія содні колькасць вырасла на 84 чалавекі.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 574 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – інфармуе Мінздароўя.

Учора ведамства афіцыйна пацвердзіла 571 смерць. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 3 чалавекі.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі больш за 63 тысячы пацыентаў. Агулам у краіне праведзена больш за 1, 3 млн тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

КА belsat.eu

Стужка навінаў