За мінулыя содні ў Беларусі пры пажарах загінулі тры чалавекі


Два чалавекі ў Менскай вобласці і адзін чалавек у Гарадзенскай вобласці загінулі падчас пажараў 11 студзеня. Пра гэта паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У 18:56 ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў аграгарадку Юшавічы Нясвіжскага раёну – там загінуў адзін чалавек.

Адзін чалавек загінуў таксама пры пажары ў жылым доме ў вёскі Задашчэнне Пухавіцкага раёну. Інфармацыя пра здарэнне паступіла ратавальнікам у 22:25.

Пра прычыны пажараў пакуль не паведамляецца.

У Гарадзенскай вобласці позна ўвечары 11 студзеня пажар адбыўся ў прыватным доме ў вёсцы Бойкі Слонімскага раёну. Агонь знішчыў дах, перакрыцце, пашкодзіў сцены і маёмасць у доме. Пад абломкамі быў знойдзены гаспадар дома 1965 году нараджэння, ён загінуў. Паводле асноўнай версіі, прычынай пажару стала пакінутая без нагляду ўключаная ў сетку электрычная пліта. У МНС адзначаюць, што ў зводках ратавальнікаў пажары на кухні фігуруюць амаль штодзённа.

Hавiны
З начнога клуба ў Менску эвакуявалі 170 чалавек
2020.01.11 10:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў