19 кастрычніка, неўзабаве пасля рэгістрацыі 558 кандыдатаў у дэпутаты, «Белсат» апублікаваў прагноз будучых чальцоў Палаты прадстаўнікоў. Мы параўналі яго з афіцыйнымі звесткамі ЦВК па выніках выбараў.
Са 110 будучых дэпутатаў мы разам з выканаўчым дырэктарам Інстытуту дэмакратыі і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Еўропе Змітром Кухлеем угадалі 101-га.
Асаблівасцю гэтых выбараў была наяўнасць адразу некалькіх праўладных дэпутатаў, таму выбар не заўсёды быў відавочным.
Гэтак, не ўдалося дакладна прадказаць кандыдатаў на Івацэвіцкай акрузе № 11, Аршанска-Дняпроўская № 26, Гомельскай-Цэнтральнай № 33, Вілейскай № 73, Крычаўскай № 83, Асіповіцкай № 89, Заходняй № 102. Пэўнай нечаканасцю стала непраходжанне ў парламент дзейнага дэпутата, старшыні Беларускай патрыятычнай партыі Мікалая Улаховіча і абранне старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча.
МГ belsat.eu