Белстат паведаміў, колькі беларусаў летась адпачывалі ў суседніх краінах.
Выявілася, што ва Украіну ў 2016 годзе арганізавана з’ездзілі 43 481 турыстаў з Беларусі – амаль утрая больш у параўнанні з пазамінулым годам. У той жа час у Расеі летась арганізавана адпачылі 57 925 беларусаў (у 2015 годзе – 89 453).
Агулам у мінулым годзе ў складзе арганізаваных груп выехалі на адпачынак 467 602 турысты з Беларусі – менш, чым у пазамінулым годзе (738 671).
Днямі Belsat.eu распавёў пра адпачынак беларусаў у «расейскім» Крыме. Пра тое, што цягне нашых суайчыннікаў на анексаваны Расеяй паўвостраў, чытайце ў нашым рэпартажы.
Глядзіце таксама:
На базе адпачынку пад Берасцем прапануюць пагуляць у расейскае войска?
НМ, belsat.eu