На базе адпачынку пад Берасцем прапануюць пагуляць у расейскае войска?


Навукова-забаўляльны цэнтр «Парк Палянка», што знаходзіцца ў 20 кіламетрах ад Берасця, прапануе розныя варыянты адпачынку. Напрыклад, можна стаць піянерам або пабавіцца ў страйкбол на фоне расейскага трыкалора.

На афіцыйным сайце базы адпачынку на фота людзі ў ваеннай форме са зброяй для страйкболу ў руках ідуць у атаку на фоне расейскага сцяга. Журналіст «Белсату» патэлефанаваў у «Парк Палянку» па каментар, але прадстаўнік парку заявіў, што гэта не зброя, а кавалак пластмасы. А пасля пытання пра расейскі сцяг кінуў слухаўку.

Навучанне персаналу
Аніматар Брэжнеў
Хлопец у піянерскім гальштуку і аніматар Брэжнеў

Мы звязаліся з удзельнікам бою пад расейскім сцягам, берасцейцам Антонам Літвінскім. Аказваецца, сама гульня адбылася яшчэ два гады таму па ініцыятыве індывідуальнага прадпрымальніка.

«Былі там гульцы і з Расеі, у тым ліку. Тое, што яны вывесілі сцяг не значыць, што на такіх гульнях прынята навязваць свае палітычныя погляды. Часам сустракаюцца сярод страйкбалістаў людзі, якія менавіта паводле ідэалагічных перакананняў збіраюць экіпіроўку і сімволіку, але любыя спробы разводзіць палітычныя спрэчкі спыняюцца», – сказаў нам страйкбаліст.

За шоу жа ў касцюме Брэжнева страйбалісты адказнасці не нясуць, гэтым займаецца кіраўніцтва базы адпачынку.

АС/КА belsat.eu

Стужка навінаў