«За асабістую мужнасць»: Лукашэнку далі ўзнагароду за «ахову мяжы» і зрабілі ганаровым памежнікам


Савет кіраўнікоў памежнымі войскамі краінаў СНД узнагародзіў Аляксандра Лукашэнку вышэйшай памежнай узнагародай і прысвоіў яму званне ганаровага памежніка СНД.

Аб сваім рашэнні Савет паведаміў 17 кастрычніка на паседжанні ў Менску.

Такую ўзнагароду атрымліваюць памежнікі за асабістую мужнасць і асаблівы ўнёсак у ахову мяжы, паведамле тэлеканал ОНТ.

«Я часта падумваю, што калі б я не трапіў у памежныя войскі і не служыў у іх, я б не быў прэзідэнтам», – сказаў Аляксандр Лукашэнка падчас візіту на памежную заставу «Дзівін» летась у чэрвені.

Аляксандр Лукашэнка праходзіў вайсковую службу ў Берасцейскім памежным атрадзе.

Аляксандр Лукашэнка падчас службы ў войску

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў