«За 10 дзён лекар не заходзіць, не прыносяць лекі»


Надзея Зелянкова, жонка затрыманага Сашы Васілевіча, распавяла, як у СІЗА «змагаюцца» з каронавірусам.

«Калі ў камеры ўсе захварэлі, яны пішуць заяву, каб да іх прыйшоў лекар. Лекар бярэ кроў на аналіз. Вынікі нікому не гавораць, але да гэтага моманту ў паловы камеры няма нюху і моцны кашаль, так што дыягназ пастаўце самі.

Даведка

Камеру зачыняюць на карантын на 10 дзён. І дазваляюць ляжаць на ложках днём. Гэта добра, таму што ў паўтрызненні сядзець ня лёгка. За 10 дзён лекар не заходзіць, ім ні разу не мераюць тэмпературу, не прыносяць лекі.

Саша п’е антыбіётыкі, якія прынеслі суседу, таму што нашыя, перададзеныя ў той жа дзень, прынясуць пазней. Калі мы пытаем у лекараў звонку, што перадаць яму з лекаў, яны ўдакладняюць: «Які ўзровень сатурацыі?», «Якая тэмпература?». Неяк нават не зручна смяяцца ў адказ) Лістоў няма, сустрэч з адвакатам таксама. Можна патэлефанаваць у дзяжурную частку і даведацца, што ўсе здаровыя, кавіду ў СІЗА няма», – піша Надзея.

ІК belsat.eu

Стужка навінаў