З’явілася відэа пагрому «Еўраопту» хлопцам з сякерай


Кадр з відэа пагрому крамы ў Берасці 18-гадовым хлопцам з сякерай 17 жніўня 2019 года

Следчы камітэту апублікаваў відэа з камераў назірання супермаркету ў Берасці, які ўночы на 17 жніўня разграміў сякерай 18-гадовы хлопец.

На відэа бачна, як юнак разбівае сякерай шкляныя дзверы крамы, уваходзіць у гандлёвы павільён і пачынае граміць усё, што трапляецца на ягоным шляху – ад аўтамабілю да алкаголю і кавуноў.

Згодна са звесткамі следства, падчас пагрому хлопец быў п’яным.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Следственный комитет Беларуси (@sledcomrb)

Вядома, што на месца здарэння група затрымання аддзелу Дэпартамента аховы прыехала пасля таго, як у краме спрацавала сігналізацыя.

Супраць яго завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу («Хуліганства»).

Санкцыя артыкулу прадугледжвае грамадскія працы, штраф, папраўчыя працы тэрмінам да двух гадоў, арышт да шасці месяцаў або пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў.

Следчыя прызначылі яму псіхоляга-псіхіятрычную экспертызу. Вядома, што раней юнак на псіхіятрычным уліку не стаяў.

Цяпер юнак знаходзіцца пад вартай.

ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары