У рэдакцыі газеты «Культура» прайшоў ператрус. Кіраўніцтва гэта адмаўляла


Сёння ў другой палове дня сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю газеты «Культура».

Першай пра гэта паведаміла журналістка выдання Дар’я Амяльковіч.

Газета належыць да рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура і мастацтва», асвятляе выключна культурніцкія тэмы. Гэта некамерцыйная ўстанова, заснавальнікам якой зʼяўляецца Міністэрства культуры Беларусі.

«Ну што, калегі. І «Культура» таксама. У нашай ціхай рэдакцыі ідзе вобшук на прадмет таго ж», – напісала Амяльковіч у Facebook.

Праз некаторы час Амяльковіч дадала, што працэдура скончаная.



Мы звязаліся з дырэктаркай выдавецтва Ірынай Слабодзіч, але яна адмаўляе факт ператрусу.

«Гэтага не было, можаце хоць цяпер прыехаць і паглядзець. Амяльковіч на інтэрвʼю, я не разумею, адкуль узялася такая інфармацыя», – сказала Слабодзіч belsat.eu

Адказны сакратар газеты «Культура» Юры Карпенка таксама запярэчыў: вобшуку ў рэдакцыі не было, ніхто да іх не прыходзіў. На просьбу звязаць нас з галоўным рэдактарам газеты Іллёй Свірыным, ён паведаміў, што Свірын «на інтэрвʼю».

Пазней СК афіцыйна пацвердзіў, што ў дачыненні да «Культуры і мастацтва» праведзеныя следчыя дзеянні з удзелам службовых асобаў ведавецтва. Працаўнікі, якія не прызнавадіся ў гэтым факце, імаверна, далі падпіску аб неразгалошванні.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары